БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне адбыўся крадзеж па сюжэце вядомай дзіцячай казкі

25.06.2025 / 15:4

Nashaniva.com

«Хто еў маёй лыжкай?» Такое пытанне задала супрацоўнікам Следчага камітэта гаспадыня аднаго з лецішчаў у вёсцы Ліскі.

Фота: Allegro.pl

У студзені жанчына наведалася на лецішча і выявіла, што ў яе адсутнасць (з лістапада мінулага года) яно не пуставала. Амаль як у казцы «Тры мядзведзі» хтосьці забраўся ў дом: зламаў замок на дзвярах, адціснуў уваходныя дзверы і «наклаў лапу» на чужую маёмасць. У выніку зніклі адзенне, абутак і прадукты, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Падчас агляду месца здарэння следчыя канфіскавалі лыжку і відэлец, якімі зламыснік карыстаўся падчас сваіх візітаў.

Сталовыя прыборы накіравалі для правядзення судовай медыцынскай генетычнай экспертызы. На лыжцы эксперты ўстанавілі наяўнасць біялагічнага матэрыялу, які належыць мужчыну.

У маі ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці на даследаванне падалі ўзоры букальнага эпітэлія падазраванага.

У далейшым пры правядзенні генетычнай экспертызы эксперты ўстанавілі тоеснасць генатыпу падазраванага з генетычнымі характарыстыкамі біялагічнага матэрыялу на лыжцы, канфіскаванай з месца злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула