«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі
Першы нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка апублікавала ў інстаграме фота з Лондана ў новым вобразе з яскравым макіяжам. Там спартсменка рыхтуецца да «Уімблдона».
Фота з інстаграма Арыны Сабаленкі
Сабаленка прапанавала падпісчыкам ацаніць смелы лук. «Прессбол» сабраў некаторыя папулярныя каментары:
— Куды дзеліся яе бровы?
— Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла?
— Ваш акаўнт узламалі?
— Звольніце свайго візажыста.
— Неадкладна.
— Гэты макіяж жудасны. У цябе натуральная прыгажосць. Не псуй яе, калі ласка.
— Я цябе не пазнаў.
Пад допісам ужо пакінулі амаль 800 паведамленняў.
Жаночы турнір «Уімблдона» (адкрыты чэмпіянат Англіі па тэнісе) пройдзе з 30 чэрвеня па 12 ліпеня. Яго цяперашняй чэмпіёнкай з'яўляецца Барбара Крэйчыкава з Чэхіі. У мінулым годзе Сабаленка не ўдзельнічала ў «Уімблдоне» з-за траўмы.
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу
У Вікторыі Азаранкі скралі айфон, тэрапеўт дагнаў зладзюжку і прыдушыў