Колькасць машын на выезд з Беларусі пабольшала
Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць наступныя звесткі па стане на 06:00 чацвярга.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 2300 легкавых аўтамабіляў і 24 аўтобусы.
У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы — 140 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма. У «Беняконях» — 60 легкавых аўтамабіляў.
Разам з тым тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведаміў, што аўтобус «Вільня — Мінск» адпраўленнем у 08:00 стаяў на літоўскай мяжы ў бок Вільні ў 07:25.