БЕЛ Ł РУС

Польскія мытнікі знайшлі ў машыне немца, які ехаў з Беларусі, біўні маманта

26.06.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Супрацоўнікі мытна-падатковай службы ў Тэрэспалі падчас праверкі легкавога аўтамабіля на памежным пераходзе знайшлі ў ім аскепкі біўня маманта.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl

Аказалася, што грамадзянін Германіі вёз з сабой восем фрагментаў костак, у тым ліку адзін даўжынёй амаль 49 см. Ён патлумачыў, што гэта падарунак ад сябра, які ён хацеў даставіць дадому.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl

Паводле меркавання навукоўцаў, гэтыя аскепкі — часткі біўня шарсцістага маманта, які жыў у плейстацэне. Іх, хутчэй за ўсё, знайшлі ў сібірскіх адкладах.

Прыблізны кошт знойдзеных костак — каля 3,5 тысяч злотых (каля 875 даляраў), але іх навуковае і адукацыйнае значэнне значна вышэйшае.

Цяпер справай займаецца мытна-падатковае ўпраўленне ў Бяла-Падлясцы, а канчатковае рашэнне адносна лёсу гэтых артэфактаў прыме суд.

Чытайце таксама:

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы

Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь

Жанчына хацела правезці грошы з Кіпра, схаваўшы іх у пракладках

Каментары да артыкула