БЕЛ Ł РУС

У Ляхавічах школьнік падчас футбольнага матча вывеў на табло нецэнзурнае слова. Як яму гэта ўдалося?

26.06.2025 / 21:41

Nashaniva.com

У Ляхавічах хтосьці проста падчас футбольнага матчу вывеў на табло нецэнзурнае слова «х##». Аўтарам «перформанса» аказаўся 11-гадовы школьнік, піша «Трыбуна».

Скрыншот з відэа

Міліцыя неўзабаве знайшла вінаватага. Хлопец прызнаўся, што захапляецца праграмаваннем, і ў адным з ролікаў у тыктоку даведаўся пра спецыяльную праграму, з дапамогай якой можна выводзіць розныя тэксты на інфармацыйныя экраны.

Чым скончыўся эксперымент, можна ўбачыць на відэа.

Бацькі маленькага заўзятара-праграміста прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці

Чытайце таксама:

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру. У сталіцы іх ужо шэсць

У Барысаве школьнікі кідалі з моста пакрышкі на правады і палівалі іх вадой

Каментары да артыкула