БЕЛ Ł РУС

У Арменіі прыгразілі канчаткова выйсці з АДКБ

26.06.2025 / 22:10

Nashaniva.com

Арменія можа канчаткова выйсці з Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), калі ўдзельнікі, у тым ліку Расія, не выкажуць выразнай палітычнай пазіцыі адносна дзеянняў Азербайджана. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Арменіі Ваан Кастанян.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Olivier Hoslet, Pool via AP

Паводле слоў армянскага міністра, Ерэван больш не абмяжоўваецца намёкамі, а гаворыць адкрыта: калі партнёры па АДКБ не адрэагуюць на напады на тэрыторыю Арменіі, то краіна прыме рашэнне пра выхад з арганізацыі.

Яшчэ ў лютым 2024 года прэм’ер-міністр Нікол Пашынян абвясціў пра «замарозку» ўдзелу Арменіі ў АДКБ, а ў маі знешнепалітычнае ведамства паведаміла пра спыненне фінансавання гэтай структуры.

У студзені 2025 года Служба знешняй разведкі Арменіі адзначыла, што краіна не плануе вяртацца да паўнавартаснага ўдзелу ў АДКБ, а аўтарытэт самой арганізацыі ставіцца пад сумнеў.

Канфлікт паміж Ерэванам і АДКБ узнік пасля ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху, калі Арменія звярнулася да саюзнікаў па дапамогу, але не атрымала яе. Арганізацыя, якую ўзначальвае Расія, толькі выказала «занепакоенасць». Пашынян неаднаразова крытыкаваў АДКБ за бяздзейнасць, называў яе «фіктыўным саюзам» і нават абвінавачваў у змове з Азербайджанам.

Чытайце таксама:

Арменія адмовілася плаціць узнос у АДКБ

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Пашынян: Арменія больш не вернецца ў АДКБ

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

Каментары да артыкула