БЕЛ Ł РУС

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

27.06.2025 / 8:17

Nashaniva.com

Пасля працяглага перапынку турэцкія дроны зноў пачалі ваяваць супраць расійскіх акупантаў.

Фота Baykar

Украінскія вайскоўцы зноў задзейнічалі турэцкія беспілотнікі Bayraktar TB2 у баявых дзеяннях супраць расійскіх акупантаў, паведамляе УНІАН са спасылкай на нямецкі тэлеканал N-tv.

Камандуючы Ваенна-марскіх сіл Украіны Аляксей Неіжпапа некалькі дзён таму апублікаваў відэа, на якім Bayraktar TB2 знішчае расійскі вайсковы катар у рачной зоне Херсоншчыны. Гэта стала першым задакументаваным выкарыстаннем дрона за апошнія месяцы.

Ударны Bayraktar TB2 набыў шырокую папулярнасць на пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе. Тады гэтыя турэцкія «птушкі» эфектыўна знішчалі расійскія танкі і артылерыю.

Аднак пасля мадэрнізацыі расійскіх сістэм СПА і сродкаў РЭБ, дрон страціў эфектыўнасць.

Як піша Euromaidanpress, ужыванне Bayraktar цяпер можа сведчыць пра наяўнасць уразлівасцяў у расійскай супрацьпаветранай абароне на поўдні Украіны, што адкрыло новыя магчымасці для дзеянняў украінскіх беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула