Вызваленая з беларускай турмы Галіна Краснянская сустрэлася з кіраўнічкай МЗС Швецыі
Галіна — 68-гадовая грамадзянка Швецыі, асуджаная ў Беларусі да 5 гадоў зняволення за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі, нагадвае «Вясна».
Фота: Swedeninbelarus
Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці, мае шведскае грамадзянства. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў.
У адзін з такіх прыездаў яе затрымалі ў Мінску.