БЕЛ Ł РУС

У Аргенціне 18-гадовы футбаліст памёр падчас аперацыі на калене

27.06.2025 / 15:44

Nashaniva.com

Клуб «Сан-Тэльма» другога дывізіёна паведаміў, што яго 18-гадовы паўабаронца Каміла Нуін памёр 25 чэрвеня падчас аперацыі на калене.

Каміла Нуін. Фота: RFioravanti / X

Нуіну аперыравалі меніск і крыжападобныя звязкі.

Ні клуб, ні мясцовыя ўлады не назвалі канкрэтную прычыну смерці Нуіна, адзначае ESPN.

Гулец перайшоў у «Сан-Тэльма» пасля гульні ў акадэміях «Бока Хуніёрс» і «Індэпенд'ентэ».

Спачуванні ў сувязі са смерцю гульца выказала асацыяцыя футбола Аргенціны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула