БЕЛ Ł РУС

У суботу ў Варшаве разыграюць Кубак Івуліна

27.06.2025 / 15:45

Nashaniva.com

Ужо ў гэту суботу, 28 чэрвеня, у Варшаве пройдзе чацвёрты па ліку Кубак Івуліна — футбольны турнір салідарнасці з палітвязнямі.

Турнір пройдзе ў Варшаве па адрасе вул. Марымонцкая (Marymoncka) 34. Пачатак у 10:00.

Удзел у турніры бяруць 26 камандаў. Арганізатары абяцаюць дзіцячую зону, жывую праграму і атмасферу як на фінале Лігі чэмпіёнаў.

Падчас турніру будзе таксама праводзіцца збор сродкаў на карысць беларускіх палітвязняў.

Чытайце таксама:

Івулін і Мелказёраў прыйшлі да высновы, што Вольга Лойка цяпер папулярнейшая за Чалага

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна

Івулін расказаў кранальную гісторыю, як бацькі сабралі грошы, каб здзейсніць яго мару

Каментары да артыкула