БЕЛ Ł РУС

«Думаеце, гэта чарга па каўбасу?» У Гомелі сотні чалавек стаялі ў чарзе ў краму

29.06.2025 / 16:8

Nashaniva.com

Каб трапіць на касу, трэба было тры гадзіны.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У Гомелі ў адной з крам знялі на відэа гіганцкую чаргу.

«Вы думаеце, гэта чарга па каўбасу? А не, гэта чарга па дываны», — кажа аўтарка відэа.

У той дзень у краме былі вялікія зніжкі. Жанчына прастаяла гадзіну ў чарзе пад крамай і яшчэ дзве з паловай у самой краме. Кажа, што перад ёй на касу стаяла мінімум 200 чалавек.

У выніку яна купіла два дываны — сабе і маці. Адзін з іх каштаваў на зніжцы 90 рублёў (цана без зніжкі 133 рублі), другі — 215 (без зніжкі — 306).

@alenka26.07.84.l

♬ оригинальный звук - Кушаем с Алёнкой

Відэа сабрала ў тыктоку больш за 200 тысяч праглядаў. У каментарах дзеляцца:

«Стаялі разам побач у адной чарзе. Я б таксама не стаяў але цешча сказала трэба».

«Таксама сёння адстаялі 1,5 гадзіны ў чарзе і 2,5 у касу. Зэканомілі ў выніку 40 рублёў. Узялі з зорачкай, і проста шкада часу. Калі б ведалі, не стаялі б ні за што!»

«Мода на дываны зноў пайшла?» — здзіўляюцца іншыя.

«Выкінула ўсе дываны. Пылазборнік, які яшчэ і мыць, і выбіваць трэба. Ужо не хачу і не магу гэтага рабіць», — піша адна з жанчын.

«Параўнайце цэны на «Азон», там гэтыя дываны без зніжкі таннейшыя», — раяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула