БЕЛ Ł РУС

Як склаўся лёс кацяняці, якога ратаваць на дарозе ў Брэсце спыніліся ўсе кіроўцы. На жаль, сумна

30.06.2025 / 8:21

Nashaniva.com

25 чэрвеня раніцай у цэнтры Брэста на праезную частку выбегла маленькае кацяня. Каб абараніць яго ад колаў, кіроўцы ўсіх транспартных сродкаў — ад легкавых аўто да тралейбуса — спыніліся і ўтварылі жывы заслон.

Мільёны праглядаў набрала відэа з цэнтра Брэста з выратаваннем кацяняці. Каментатары захапляліся кіроўцамі і хваляваліся за лёс кацяняці. Пушысціка выратавалі, але фінал у гэтай гісторыі сумны.

З БрэстСІЦІ звязаўся галоўны доктар ветэрынарнай клінікі, куды прывезлі кацяня і распавёў падрабязней, што адбылося з жывёлай.

@brestnovosti1 В Бресте водители устроили пробку, чтобы спасти котенка #брест #брестбеларусь #брестскаяобласть #новости #кот #котик #беларусь ♬ Aglow (Intro) - Slowed Down Version - Karamel Kel

У кацяняці дыягнаставалі палітраўму з мноствам пераломаў, унутранае кровазліццё, а таксама «моцную блашыную інфестацыю і клешчавую інвазію». Нягледзячы на намаганні ветэрынараў, прагноз для аслабленага арганізма аказаўся неспрыяльным, і з гуманных меркаванняў было прынята рашэнне аб эўтаназіі кацяняці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула