БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

30.06.2025 / 11:49

Nashaniva.com

Абставіны высвятляюцца.

Фота: Onliner.by

Затрыманы лідар беларускай групы «Палац» Алег Хаменка. Пра гэта паведаміў 30 чэрвеня журналіст Канстанцін Каверын у эфіры шоу «Обычное утро».

«З зямлі паведамляюць, што нібыта затрыманы лідар гурта «Палац» Алег Хаменка. Прычым ужо некалькі дзён таму. Што адбываецца — вельмі складана зразумець», — сказаў Каверын.

Затрыманне Хаменкі пацвердзіла «Люстэрку» крыніца, а таксама крыніцы «Нашай Нівы». Вядома, што яго затрымалі тыдзень таму.

Іншыя абставіны невядомыя.

Алег Хаменка — музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Лідар фолк-мадэрн гурта «Палац». У складзе музычнага калектыву здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая».

@nashaniva Сілавікі затрымалі Алега Хаменку з гурта «Палац». Музыка знаходзіцца за кратамі ўжо тыдзень. Але за што яго арыштавалі, пакуль няясна палац #беларусь #беларускаямузыка #беларускірок #мова #беларускаямова #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула