Нават да +32°..+34°С. Надвор'е на першыя дні ліпеня
Чакаецца паступленне трапічнага паветра.
1 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +9..+14°С, максімальная днём +19..+25°С.
2 ліпеня надвор'е чакаецца паступленне цёплых паветраных мас трапічнага паходжання. Пераважна без ападкаў. Ноччу +8..+15°С, днём ад +21°С па ўсходзе да +30°С па захадзе.
3 ліпеня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца на паўночнай перыферыі антыцыклону з цэнтрам над Усходнімі Карпатамі.
Пераважна без ападкаў. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты, у асобных раёнах па захадзе моцны парывісты.
Тэмпература паветра ноччу +11..+17°С, днём +25..+32°С, па захадзе да +34°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no