Знялі з пасады першага намесніка кіраўніка НАНБ
30 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім Сяргей Чыжык вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сяргей Чыжык
Паведамляецца, што гэты крок — частка больш шырокіх кадравых змен, пра якія Лукашэнка раней заяўляў на нарадзе з кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі. Тады ён адзначыў, што прызначэнне Уладзіміра Караніка старшынёй Прэзідыума НАНБ 22 мая — толькі пачатак перамен, і ў кіраўніцтве Акадэміі навук чакаюцца іншыя рашэнні.
Таксама Лукашэнка паведаміў, што ў найбліжэйшы час плануецца спецыяльная нарада па працы НАНБ і з’езд вучоных.
Чытайце таксама:
Прызначылі новага міністра прамысловасці, а былога вярнулі на «Амкадор»
Лукашэнка памяняў 15 кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў