БЕЛ Ł РУС

Пракуратура Малдовы патрабуе прыгаварыць кіраўнічку Гагаузіі да дзевяці гадоў турмы

1.07.2025 / 13:26

Nashaniva.com

У Малдове ў дачыненні да Яўгеніі Гуцул распачатыя дзве крымінальныя справы.

Фота Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пракуратура Малдовы запатрабавала прысудзіць кіраўнічку Гагаузіі (башкана) Яўгенію Гуцул да дзевяці гадоў пазбаўлення волі, піша «Настоящее время».

У Малдове ў дачыненні да Яўгеніі Гуцул распачатыя дзве крымінальныя справы, цяпер яе судзяць паводле справы, якая тычыцца працы Гуцул у прарасійскай партыі «Шор».

Кіраўнічку Гагаузіі абвінавачваюць у тым, што яна ўдзельнічала ў незаконным фінансаванні партыі, у прыватнасці, вазіла грошы з Расіі ў Малдову з 2019-га па 2022 год. Другая справа звязаная з удзелам Гуцул у арганізацыі пратэстаў у Кішынёве ў 2022 годзе, дзе яна, паводле звестак следства, адказвала за выплаты людзям, мітынгоўцам каля дзяржаўных устаноў.

У кастрычніку 2024 года Еўрасаюз унёс Гуцул у санкцыйны спіс за «прасоўванне сепаратызму» ў Гагаузіі, «цесныя сувязі з Расіяй», «спробу зрынуць канстытуцыйны парадак» і «пагрозы суверэнітэту і незалежнасці Малдовы».

Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Рэгіён традыцыйна выступае за збліжэнне з Расіяй і супраць інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі саюз. Паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся ў лютым 2014 года, больш за 98 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за інтэграцыю Малдовы ў Мытны саюз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула