У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары ВІДЭА
У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка азербайджанскай дыяспары на Урале бізнэсмена Шахіна Шыхлінскага. Разам з Шыхлінскім быў затрыманы ягоны сын, якога пазней адпусцілі. Пры затрыманні сілавікі разбілі акно машыны бізнэсмена.
Скрыншот з відэа
Якія фармальныя прэтэнзіі ёсць да Шыхлінскага, пакуль незразумела.
Прыкладна ў гэты ж самы час у Варонежы сілавікі прыйшлі да яшчэ аднаго ўплывовага выхадца з Азербайджана, бізнэсмена Юсіфа Халілава, якога называюць саўладальнікам найбуйнейшага ў рэгіёне Аляксееўскага рынку і «сматрачым» ад дыяспары па вобласці.
Гэтыя дзеянні — чарговыя крокі ў расійска-азербайджанскім міждзяржаўным канфлікце, які ідзе апошнія тры дні.
Пачалося ўсё з таго, што ў Екацярынбургу 27 чэрвеня затрымалі больш за 50 чалавек, пераважна азербайджанцаў, па справе аб забойстве бізнэсмена Юніса Пашаева ў 2001 годзе. Падчас затрымання загінулі браты Сафаравы, афіцыйна ад сардэчнай недастатковасці, але сваякі сцвярджаюць, што іх забілі і катавалі. Азербайджанская пракуратура і СМІ заявілі пра гвалт і заклікалі Расію расследаваць здарэнні.
Азербайджан выказаў рашучы пратэст: адмененыя ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы, дэпутаты не паехалі на сумеснае пасяджэнне з Расіяй, а таксама адбыліся затрыманні ў азербайджанскім філіяле расійскага «Спутніка». Сёння ж азербайджанскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Баку членаў дзвюх АЗГ, што складаліся з расіян.
Чытайце таксама:
Азербайджанскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Баку дзвюх АЗГ, што складаліся з расіянаў
У Азербайджане зрабілі экспертызу смерці братоў, якія загінулі ў Екацярынбургу пры затрыманні
У Азербайджане паказалі, як затрымлівалі кіраўнікоў мясцовага філіяла расійскага «Спутніка» ВІДЭА
Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы
У Баку паліцыя прыйшла ў офіс «Спутнік Азербайджан»
Азербайджан адмяніў у краіне ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы