БЕЛ Ł РУС

Полацкі ўніверсітэт вычысціў з сайта ўсе згадкі пра свайго супрацоўніка, які загінуў на вайне ва Украіне

1.07.2025 / 22:18

Nashaniva.com

У спісе загінулых украінскага праекта «Хачу жыць» нядаўна знайшлі прозвішча Сяргея Віктаравіча Калінцава, які быў старшым выкладчыкам кафедры вылічальных сістэм і сетак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Звесткі пра яго на той момант заставаліся на сайце ВНУ, але калі інфармацыя пра гібель выйшла наяў — іх адразу ж выдалілі, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Скрыншот з сайта ПДУ з біяграфіяй Сяргея Калінцава, зроблены тады, калі яна была яшчэ даступная

Цяпер на сайце ўніверсітэта не засталося ніводнага матэрыялу з ягоным іменем: зніклі біяграфія, дасягненні, нават архіўныя згадкі.

Выглядае, што Полацкі ўніверсітэт палічыў за лепшае ўвогуле сцерці памяць пра свайго былога выкладчыка, чый удзел у вайне аказаўся нязручным фактам.

Чытайце таксама:

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Ваюючы за Расію, загінуў былы работнік мінскага ГУМа

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён

Каментары да артыкула