БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу клубнага чэмпіянату свету па футболе

2.07.2025 / 7:22

Nashaniva.com

На КЧС, што праходзіць у ЗША, скончыліся матчы 1/8 фіналу і вызначыліся пары чвэрцьфіналістаў.

Гансала Гарсія («Рэал Мадрыд») радуецца голу, які ён учора забіў «Ювентусу». Фота: Rebecca Blackwell / AP

У 1/4 фіналу згуляюць: 

«Флумінэнсэ» (Бразілія) — «Аль-Хіляль» (Саудаўская Аравія), пятніца, 22:00 па мінскім часе:

«Палмэйрас» (Бразілія) — «Чэлсі» (Лондан), субота, 4-я раніца па мінскім часе,

ПСЖ (Францыя) — «Баварыя» (Германія), субота, 19:00,

«Рэал» (Іспанія) — «Барусія Дортмунд» (Германія), субота, 22:00,

На стадыі 1/8 фіналу турнір пакінулі «Інтэр Маямі», «Інтэр Мілан», «Манчэстэр Сіці», «Ювентус».

 ***

Клубны чэмпіянат свету па футболе — спаборніцтва, у якім бяруць удзел пераможцы еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў, паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс, аналагаў у Паўночнай Амерыцы, Афрыцы і Азіі, а таксама некаторыя клубы з найлепшым рэйтынгам.

Упершыню ў турніры, што праходзіць у ЗША з 14 чэрвеня па 13 ліпеня бяруць удзел 32 каманды, што былі разбітыя на восем групаў.

Турнір праходзіць з пэўнымі цяжкасцямі: спёка, на некаторых матчах групавога турніру было мала гледачоў, перыядычна гульні спыняліся з-за неспрыяльных умоваў надвор'я, напрыклад, навальніцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула