БЕЛ Ł РУС

Што з выездам з Беларусі напярэдадні вялікіх выходных?

2.07.2025 / 8:12

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт дае такія лічбы па стане на 08:00 серады.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 1830 легкавых аўтамабіляў і 28 аўтобусаў.

На літоўскай мяжы ў «Беняконях» чэргаў няма, а ў «Каменным Логу» — 20 легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма.

Аднак тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведаміў у 07:32, што аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем са сталіцы Літвы ў 08:00 яшчэ стаяў на беларускай тэрыторыі ў бок Літвы.

Аўтобус Варшава — Мінск адпраўленнем у 7:00 быў перанесены на 11:00.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын

Беларуска расказала, колькі заплаціла, каб хутчэй даехаць да Польшчы на аўтобусе

Каментары да артыкула