БЕЛ Ł РУС

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску

2.07.2025 / 9:28

Nashaniva.com

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 23-гадовага расіяніна, які ўдзельнічаў у схеме дастаўкі асабліва небяспечных псіхатропаў, паведамляе прэс-служба МУС.

У арандаванай кватэры і зробленых ім закладках выяўлена і канфіскавана больш за 16 кг мефедрону і звыш 21 кг альфа-PVP.

Ён прызнаўся, што прыехаў у Мінск спецыяльна для арганізацыі збыту наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі. Забіраў у іншага кур'ера пасылкі з краін ЕС з аптовымі партыямі «тавару», фасаваў яго і пакідаў у схованках.

Таксама аператыўнікі затрымалі мінчука і двух жыхароў Пастаў, якія павінны былі рабіць закладкі з разавымі дозамі.

Акрамя таго, у Расіі ліквідаваная наркалабараторыя. Яе арганізавалі трое замежнікаў. Канфіскаванае абсталяванне, прэкурсоры аб'ёмам 150 літраў, а таксама 7 кг мефедрону і больш за два — альфа-PVP. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула