БЕЛ Ł РУС

На праспекце Пушкіна ў Мінску перакуліўся аўтамабіль

2.07.2025 / 9:32

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося сёння раніцай, паведамляе ДАІ.

Аўтамабіль перакуліўся паблізу дома №64.

31-гадовы кіроўца Mercedes не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу. У выніку аўтамабіль перакуліўся. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Рух ускладнены на праспекце Пушкіна з боку вуліцы Прытыцкага ў напрамку вуліцы Альшэўскага.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ. Абставіны высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула