Рабочага насмерць засыпала апілкамі ў Стаўбцоўскім раёне
34-гадовы мужчына працаваў на тэрыторыі піларамы.
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Ён знаходзіўся на падмостках бункера для апілак, кантралюючы працэс яго ачысткі. Непасрэдна пад бункерам у той момант знаходзілася грузавое аўто, у кузаў якога скідаліся апілкі.
Пасля таго, як ачыстка рэзервуара быў завершаны, рабочыя пакінулі падмосткі, аднак аднаго з мужчын не аказалася побач. Калегі пачалі яго клікаць, але адказу не паступіла.
Не знайшоўшы зніклага ні на падмостках, ні на зямлі, кіроўца машыны ад’ехаў з-пад рэзервуара падачы апілак. У гэты момант відавочцы заўважылі, што з рэзервуара таго самага цыліндру выпаў чалавек.
Экспертыза знайшла ў дыхальных шляхах загінулага значныя аб’ёмы дробных апілак.
Эксперт Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што смерць мужчыны наступіла ў выніку механічнай асфіксіі, апілкі трапілі ў горла. Таксама судовымі экспертамі было ўстаноўлена, што мужчына быў цвярозы.