БЕЛ Ł РУС

Іран прыпыніў супрацоўніцтва з МАГАТЭ

2.07.2025 / 10:29

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян абвясціў аб прыпыненні супрацоўніцтва Тэгерана з Міжнародным агенцтвам атамнай энергіі (МАГАТЭ), паведамляе агенцтва Mehr.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Раней 25 чэрвеня парламент Ірана ўхваліў законапраект аб прыпыненні супрацоўніцтва Тэгерана з МАГАТЭ пасля «яго палітычна матываванай рэзалюцыі супраць Ісламскай Рэспублікі».

Зараз інспектарам МАГАТЭ не будзе дазволены ўезд у Іран, «калі не будзе гарантаваная бяспека ядзерных аб'ектаў краіны і мірнай ядзернай дзейнасці».

Адпаведнае рашэнне (аб магчымай інспекцыі МАГАТЭ ў будучыні) будзе прымацца Вышэйшай радай нацыянальнай бяспекі Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула