Памілаваныя яшчэ 16 чалавек
Напярэдадні Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка памілаваў 16 чалавек. Як паведамляе пул палітыка, гэта «асуджаныя, якія ўчынілі розныя злачынствы, уключаючы экстрэмісцкую накіраванасць».
Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын.
Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.
Ці ўсе 16 чалавек палітвязні, невядома. Іх імёны пакуль не называюцца.
21 чэрвеня пасля сустрэчы спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам Лукашэнка вызваліў 14 палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.