БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі

2.07.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і яе мужам Сяргеем Ціханоўскім. Кіраўнік літоўскай дыпламатыі запэўніў у падтрымцы Вільні ў барацьбе апазіцыянераў за свабоду Беларусі.

Фота: Budryskestutis / X.com

«Я пацвердзіў нязменную падтрымку Літвы ў барацьбе Беларусі за свабоду. Літва застаецца бяспечным месцам для ўсіх, хто імкнецца да дэмакратыі», — напісаў Будрыс у сацыяльнай сетцы X.

«У беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзіцца больш за 1000 закладнікаў — усе яны павінны быць безумоўна вызвалены», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула