Графік руху цягнікоў мінскага метро зменіцца 3 ліпеня
Для транспартнага забеспячэння культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці 3 ліпеня, зменіцца рэжым работы Мінскага метрапалітэна.
Рух цягнікоў будзе арганізаваны з 5.30 3 ліпеня да 2.25 4 ліпеня. Станцыі метро будуць зачыненыя на ўваход для пасажыраў у ноч на 4 ліпеня ў 1.45.
Выключэнне складуць станцыі «Кастрычніцкая», «Усход», «Фрунзенская», «Няміга» і «Юбілейная плошча», якія зачыняцца на ўваход для пасажыраў у 2.00 4 ліпеня.
Выхад са станцыі «Купалаўская» з боку вуліцы Карла Маркса, як заўсёды, будзе зачынены для пасажыраў у 21.00.
Інтэрвал руху цягнікоў складзе:
3 ліпеня на 1-й (Маскоўскай) лініі з 10.00 да 19.00 — 5 хвілін, а з 19.00 да 2.00 4 ліпеня — 4 хвіліны;
3 ліпеня на 2-й (Аўтазаводскай) лініі з 11.00 да 19.00 — 4 хвіліны, а з 19.00 да 2.00 4 ліпеня — 3 хвіліны;
3 ліпеня на 3-й (Зялёналужскай) лініі з 11.00 да 2.00 4 ліпеня — 7 хвілін.