БЕЛ Ł РУС

Махляры купілі беларусу білет на самалёт у Маскву і ў сланцах і шортах выманілі ў яго 230 тысяч даляраў

2.07.2025 / 12:16

Nashaniva.com

Махляры звязаліся з мужчынам, прадставіўшыся супрацоўнікамі расійскага банка, і паведамілі пра нібыта аформленую на яго імя крэдытную карту.

Пасля таго як ён спыніў размову, яму пачалі паступаць новыя званкі з абвінавачаннямі ў адкрыцці рахункаў у расійскіх банках і паведамленнямі пра скаргі з боку «пацярпелых», піша Mash.

Пазней да схемы падключыліся «прадстаўнікі» КДБ Беларусі, а таксама расійскіх Следчага камітэта і ФСБ. Мужчыну ўгаварылі сабраць усе свае зберажэнні і перавезці іх у Расію для «дэкларавання». Для гэтага махляры купілі яму білет на самалёт у Маскву, куды ён вылецеў у той жа дзень.

У прыбіральні «Масква-Сіці» мужчына разлажыў каля $230 000 у пакеты і затым перадаў іх кур’ерам. Пасля гэтага яму паабяцалі купіць білет у Мінск, аднак у аэрапорце мінчанін зразумеў, што яго «кінулі», і звярнуўся ў паліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула