БЕЛ Ł РУС

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА

2.07.2025 / 13:52

Nashaniva.com

Ужо былы студэнт правёў цырымонію пасвячэння ў рыцары. І выкладчык падыграў.

Выпускнік БДУІР вырашыў пакрэатывіць на ўручэнні дыпломаў. Хлопец прыйшоў на цырымонію ў сапраўдных даспехах і з двуручным мячом.

Сцяпан павольна і разважліва падняўся на сцэну і папрасіў выкладчыка правесці цырымонію прысвячэння яго ў рыцары. Выпускнік факультэта камп'ютарнага праектавання стаў на адно калена, і выкладчык правёў імправізаваную акаладу. 

@_alina__raspberry_ #вручение #диплом #бгуир #фкп #выпуск2025 ♬ оригинальный звук - Alinchiks

Гледачы ад такога крэатыву былі ў захапленні. Хтосьці выказаў здагадку, што хлопец надзеў на ўручэнне дыпломаў самае дарагое, што ў яго было. Хтосьці паабяцаў паўтарыць такі перфоманс на сваім выпускным. А яшчэ каментатары пахвалілі выкладчыка, які не разгубіўся і падтрымаў задумку выпускніка.

Ролік рэпостнуў у сацсетках і факультэт з такім подпісам: «Паступайце на ФКП — і выпусціцеся рыцарамі!».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула