БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах

2.07.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Сам Ціханоўскі балатавацца не хацеў бы.

Фота: Люстэрка

«Асабіста я прагаласаваў бы за Мікалая Статкевіча, калі ён будзе ўдзельнічаць. Ну, а калі не, то мы з ім абмяркоўвалі, што калі што — прагаласуем абодва за Паўла Севярынца, калі ён будзе балатавацца», — заявіў ён у інтэрв'ю «Люстэрку».

На пытанне, ці мог бы ён сам балатавацца, Сяргей Ціханоўскі кажа, што не.

«Я спытаў жонку, яна кажа: «Таксама не хачу і не буду ніколі». Вось яна пайшла з-за мяне. А я то пайшоў паказаць, што гэта немагчыма. Толькі для гэтага. Аказалася, нават зарэгістравацца немагчыма. А яе зарэгістравалі, бо жанчына «не можа быць прэзідэнтам» у нашай краіне. Толькі таму. Ён вырашае, каго рэгістраваць. У такой сістэме немагчыма ні перамагчы, ні ўдзельнічаць у якіх-небудзь выбарах. І нельга гэта нават назваць выбарамі. Гэта балаганчык, як Мікалай Статкевіч заўсёды казаў», — сказаў экс-палітвязень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула