БЕЛ Ł РУС

У ліпені ля мяжы з Беларуссю пройдзе фестываль «Тутака». Што будзе?

2.07.2025 / 16:36

Nashaniva.com

Фестываль абуджаных «Тутака» пройдзе 10-13 ліпеня. Ён адбудзецца ў пяты раз у Польшчы недалёка ад беларускай мяжы.

Выступ гурта «Дай дарогу!» на фестывалі «Тутака» ў 2023 годзе. Фота: «Наша Ніва»

Месца — паляна Барык, дзе раней грымела «Басовішча». Гэта ў 30 км ад Беластока і ў 20 км ад мяжы з Беларуссю. Фестываль Tutaka — гэта пляцоўка для самых разнастайных форм творчага дыялогу: ад канцэртаў, выстаў, кінапаказаў да творчых сустрэч, акцый і публічных дыскусій.

Сам фестываль бясплатны. Але калі хочаце пажыць у кемпінгу, то трэба будзе купіць месца. Кемпінг пачне працаваць у чацвер 10 ліпеня.

Расклад фестывалю

Пятніца, 11 ліпеня

НАМЁТ VIEDAKA

11:00 — 12:30 — майстар-клас «Дыханне і голас у традыцыйных спевах» ад Караліны Падруцкай.

12:40 — 14:40 — майстар-клас па маляванні воўнай ад Анастасіі Венскай.

14:50 — 16:20 — лекцыя «Беларускі музычны фальклор як экзотыка для беларусаў» ад Вольгі Барышнікавай.

16:30 — 18:00 — чытка п'есы «Цесля» ад Сяржука Тоўсцікава і Вольгі Каралёнак.

18:10 — 20:00 — майстар-клас па варцы крупніка з Марыяй Грыц.

СЦЭНА TAMAKA

11:00 — 12:30 — паказ дакументальнага фільма «Апошнія словы», рэж. Раман Шэль.

12:40 — 14:10 — дыскусія «Традыцыя ў сучасным: пераасэнсаванне спадчыны»

14:20 — 15:50 — дыскусія «Я з Падляшша, я беларус?». Як сябе вызначаюць беларусы ў Польшчы? Розныя пакаленні, розныя гісторыі, адны карані. Што сёння значыць быць беларусам з Падляшша?

16:00 — 17:30 — лекцыя «Беларускі рэп — як усё пачалося і што цяпер?» з Дзянісам Mandzik.

17:40 — 18:10 — прэзентацыя кнігі вершаў Артура Камароўскага «Анатомія».

18:20 — 20:00 — дыскусія «Чаму важна гаварыць пра ЛГБТК+ ідэнтычнасць цяпер?»

20:10 — 21:30 — адкрыты запіс падкаста «Калякі Малякі» з гуртом «Сербскі Нож».

CHILLAKA

18:30 — 19:00 — нефармальная сустрэча з Mandzik.

19:30 — 20:00 — нефармальная сустрэча з «Дай Дарогу!».

HAMAKA

15:00 — 17:00 — майстар-клас па пляценні саламяных павукоў.

15:30 — 17:00 — беларускія традыцыйныя гульні для дарослых з этнацэнтрам «Світанак».

17:00 — 18:00 — майстар-клас для дзяцей. «Малюем цені раслін» з Кацярынай Еўдакімавай.

СЦЭНА BIALYSTOK MUSIC CLUB

16:00 — 19:30 — канцэрты.

СЦЭНА TUTAKA

21:00 — 00:30 — канцэрты.

PROSTA TANCUJ

01:00 — … — DJ

Субота, 12 ліпеня

НАМЁТ VIEDAKA

11:00 — 12:30 — лекцыя «Таямніцы Радзівілаўскай мапы. Чаму яна важная для сучасных беларусаў» ад Цімоха Акудовіча.

12:40 — 14:10 — інтэрактыўная прэзентацыя Музея Вольнай Беларусі: «Голас Вольнай Беларусі: Артэфакты супраціву».

14:20 — 15:50 — лекцыя «Вакол свету за 1163 дні з Аляксандрам Гойшыкам. Частка 1».

16:00 — 17:00 — майстар-клас для дзяцей «Вышываем паштоўкі» ад Кацярыны Еўдакімавай».

17:10 — 18:10 — лекцыя «Цікавосткі беларускай архітэктуры» ад Вадзіма Глінніка.

18:20 — 20:30 — квіз пра Беларусь.

СЦЭНА TAMAKA

11:00 — 12:00 — паказ дакументальнага фільма «Дом там, дзе я?», рэж. Арцём Лобач.

12:10 — 12:40 — лекцыя «Пра пурызм у беларускай мове» з Арцёмам Сізінцавым.

12:50 — 14:20 — дыскусія «Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі?». Дыскусія пра магчымасці рэпрэзентацыі, культурную дыпламатыю, самакіраванне.

14:50 — 16:20 — інтэрактыўная лекцыя-паказ «Мужчынская і жаночая мода часоў паўстання Кастуся Каліноўскага» ад Каці Ваданосавай.

16:50 — 17:40 — спекталь для дарослых «Granica», рэж. Антон Ільін.

18:00 — 20:00 — дыскусія «Беларусь вачыма свету».

20:10 — 20:40 — віктарына «Карта меркаванняў: угадай Беларусь!» ад BEROC.

CHILLAKA

13:00 — 15:00 — сустрэча з зоркамі Белсата.

16:00 — 16:30 — нефармальная сустрэча з Spievy z-pad mosta.

17:00 — 17:30 — нефармальная сустрэча з Dzieciuki.

18:00 — 18:30 — нефармальная сустрэча з ili-ili.

19:00 — 19:30 — нефармальная сустрэча з Papa Bo Selektah.

HAMAKA

11:00 — 12:30 — беларускія традыцыйныя гульні для дзяцей з этнацэнтрам «Світанак».

12:30 — 13:30 — дзіцячы фітнэс і танцы для дзяцей 2-4 гадоў.

13:30 — 18:30 — майстар-клас па ткацтве пасаў на бердзечку ад Рэгіны Лавор.

13:30 — 15:00 — ёга для здаровай спіны ад Івоны Скаскевіч.

15:00 — 16:30 — майстар-клас па купальска-пятроўскіх песнях для жанчын з Вольгай Барышнікавай.

16:45 — 18:15 —майстар-клас па карагодна-гульнявых песнях для мужчын з Вольгай Барышнікавай.

СЦЭНА BIALYSTOK MUSIC CLUB

15:30 — 19:00 — канцэрты.

СЦЭНА TUTAKA

21:00 — 00:30 — канцэрты.

PROSTA TANCUJ

01:00 — … — DJ.

Нядзеля, 13 ліпеня

НАМЁТ VIEDAKA

11:00 — 12:30 — майстар-клас па стварэнні ўпрыгажэнняў з пацерак ад Валерыі Сас.

12:40 — 14:10 — лекцыя «Самастойныя дзеці» ад Юліі Гурыновіч.

14:20 — 15:50 — майстар-клас «Робім куццю» з Марыяй Грыц.

16:00 — 17:30 — лекцыя «Вакол свету за 1163 дні з Аляксандрам Гойшыкам. Частка 2».

17:40 — 19:10 — міфічны майстар-клас для дзяцей «Напалову людзі, напалову нячысцікі!» ад Таццяны Калач.

19:20 — 20:40 — лекцыя пра могілкі беларусаў у свеце з выставай фотаздымкаў.

СЦЭНА TAMAKA

11:00 — 13:00 — паказ дакументальнага фільма «Вольны хор», рэж. Раман Шэль.

13:10 — 14:40 — прэзентацыя Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

15:00 — 16:30 — «Кныровіч.План» — жывы стрым (выступ) аб эканоміцы, палітыцы і будучыні Беларусі.

16:40 — 17:40 — прэзентацыя да 25-годдзя фонда Kamunikat.org.

17:50 — 19:20 — дыскусія «Ціск на родных у Беларусі: калектыўная адказнасць і помста рэжыму». Як дзяржаўныя органы прымушаюць маўчаць тых, хто з’ехаў, праз шантаж іх сям’і.

19:30 — 20:30 — нефармальная сустрэча з арганізатарамі.

CHILLAKA

18:00 — 18:30 — нефармальная сустрэча з Arhedelic.

19:00 — 19:30 — нефармальная сустрэча з Maxim.

HAMAKA

11:00 — 12:30 — ёга для здаровай спіны ад Івоны Скаскевіч.

12:00 — 14:00 — майстар-клас па пляценні саламяных павукоў.

12:30 — 13:30 — дзіцячы фітнес і танцы для дзяцей 6-10 гадоў.

СЦЭНА BIALYSTOK MUSIC CLUB

16:00 — 19:00 — канцэрты.

СЦЭНА TUTAKA

21:00 — 23:59 — канцэрты.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце арганізатараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула