БЕЛ Ł РУС

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

2.07.2025 / 16:54

Nashaniva.com

На сезонным рынку цяпер багацце ягад і гародніны, а цэны паволі пачынаюць падаць, піша Tochka.by.

Скрыншот: komarovka.by / Instagram

Прыйшло цяпло — патаннелі лісічкі. Яшчэ пару дзён таму гэтыя грыбы каштавалі па 40 рублёў, а цяпер прадаўцы гатовыя аддаць тавар за 20 рублёў за кіло (ёсць варыянты і за 17).

А вось цэны на клубніцы падаць, мяркуючы па ўсім, не збіраюцца. Гэтую ягаду можна знайсці коштам 14,9 рубля, але ёсць варыянты і даражэйшыя — па 19 рублёў. А калі вельмі пашанцуе, то можна нават знайсці іх танней — усяго за 8 рублёў.

Скрыншот: komarovka.by / Instagram

За буякі просяць 35 рублёў, маліна па такой жа самай цане. Кілаграм чарніц прадаецца ў сярэднім па 15 рублёў, чарэшня ўжо па 19. Ёсць і вішня па 10 рублёў за кілаграм.

З'явілася на рынку і кукуруза: кілаграм — 15 рублёў.

Чытайце таксама:

Сунічныя клубніцы, першыя чарніцы, маладая бульба, нектары і не толькі. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

З’еў кілаграм клубніц — і нічога! А вось што кажа доктар

Колькі можна зарабіць на грыбах за дзень? Беларус правёў эксперымент і застаўся задаволены

«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў

Каментары да артыкула