З Украіны дэпартуюць 47-гадовага беларуса
У Валынскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны затрымалі 47-гадовага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь за парушэнне правілаў пражывання. Ён нелегальна жыў ва Украіне больш за 8 гадоў.
Фота: Міграцыйная служба Валынскай вобласці
Акрамя таго, у адпаведнасці з рашэннем суда беларуса змясцілі ў Валынскі пункт часовага знаходжання замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзяцца ва Украіне, каб забяспечыць выкананне рашэння аб ягоным прымусовым выдварэнні за межы краіны.
Фота: Міграцыйная служба Валынскай вобласці