Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў
Сеул, сталіцу Паўднёвай Карэі, запаланілі не вельмі звыклыя для мясцовых жыхароў чорныя жукі. Яны спрэс пакрываюць дрэвы, дарогі і нават лётаюць каля людзей. Спецыялісты звязваюць гэта з пацяпленнем клімату, якое спрыяе распаўсюджванню гэтых казурак, піша The Guardian.
Скрыншот з відэа
Жукі належаць да віду Plecia longiforceps, якія паходзяць з субтрапічных рэгіёнаў Кітая, Тайваня і японскіх астравоў Рукю. У Паўднёвай Карэі іх упершыню заўважылі ў 2022 годзе, і з таго часу колькасць гэтых казурак толькі расце.
Павышаная спёка ў горадзе, звязаная з эфектам гарадскога цеплавога вострава, робіць Сеул асабліва прывабным для гэтых жукоў. Колькасць скаргаў ад жыхароў у 2024 годзе павялічылася амаль удвая ў параўнанні з 2023-м.
Хоць жукі і выглядаюць непрыемна, яны не нясуць непасрэднай небяспекі для людзей і нават карысныя для прыроды: дарослыя асобіны дапамагаюць апыляць кветкі, а іх лічынкі разкладаюць арганіку ў глебе. Таму ўлады не раяць бесперапынна выкарыстоўваць супраць іх хімічныя сродкі барацьбы, каб не пашкодзіць іншым жывым істотам.
Жыхарам жа раяць насіць цёмнае адзенне і выкарыстоўваць вадзяныя або светлавыя пасткі, а таксама ліпкія паверхні каля вулічнага асвятлення.
Акрамя таго, колькасць жукоў павінна скараціцца да сярэдзіны жніўня, бо дарослыя асобіны жывуць нядоўга.
Чытайце таксама:
На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму
Вёску ў Белавежскай пушчы наведаў вельмі рэдкі жук. Што за ён і чым адметны?
Гэтага майскага жука лепш не чапаць. Чым ён небяспечны і дзе водзіцца ў Беларусі?