БЕЛ Ł РУС

Што з выездам з Беларусі ў пачатку вялікіх выходных?

3.07.2025 / 8:17

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 наступныя звесткі.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 1735 легкавых аўтамабіляў і 45 аўтобусаў.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» — 60 легкавых аўтамабіляў і 5 аўтобусаў. У «Беняконях» чэргаў няма.

Аднак тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведаміў, што аўтобус Мінск — Вільня адпраўленнем са сталіцы Літвы а 8-й толькі ў 07:20 выехаў з літоўскай мяжы, а аўтобус Мінск — Варшава адпраўленнем 6:30 выехаў з аўтавакзала ў 07:40.

Чытайце таксама:

Беларуска расказала, колькі заплаціла, каб хутчэй даехаць да Польшчы на аўтобусе

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2000 машын

Каментары да артыкула