На мясаперапрацоўчым комплексе ў Шклоўскім раёне здарыўся пажар
Задыміўся цэх з трансфарматарнай падстанцыяй, якая загарэлася, паведаміла прэс-служба МНС.
Фота: МНС
Адкрытага гарэння трансфарматарнай падстанцыі не было, але задыміўся працоўны цэх. 30 работнікаў мясаперапрацоўчага комплексу самастойна пакінулі будынак.
Тэхналагічны працэс комплексу не быў парушаны, а супрацоўнікі МНС высвятляюць прычыну пажару.
Фота: МНС