БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што правядзе тэлефонную размову з Трампам

3.07.2025 / 16:24

Nashaniva.com

Што канкрэтна ён збіраецца сёння абмеркаваць з прэзідэнтам ЗША, не ўдакладняецца, піша РБК. У сваёй сацсетцы Truth Трамп пацвердзіў, што размова запланавана.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што палітык правядзе тэлефонную размову.

«Я думаю, ужо ўвечары, дакладна пасля 6-7 вечара, мы праінфармуем вас аб міжнароднай тэлефоннай размове, якая чакаецца ў прэзідэнта», — сказаў ён.

Факт размовы пацвердзіў і Дональд Трамп, дадаўшы, што адбудзецца яна ў 10 раніцы па Вашынгтону.

На 4 ліпеня, згодна інфармацыі Financial Times, запланавана размова Трампа з Зяленскім. Яна будзе прысвечана пастаўкам амерыканскай зброі ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула