БЕЛ Ł РУС

Затрыманых у Азербайджане супрацоўнікаў «Спутніка» адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

3.07.2025 / 18:24

Nashaniva.com

Іх арыштавалі 1 ліпеня ў сувязі з дыпламатычным скандалам вакол затрыманняў у Екацярынбургу, калі загінулі двое азербайджанцаў.

Затрыманне супрацоўнікаў «Спутніку». Фота: t.me/minval_az

Цяпер азербайджанскі суд адпусціў пяцярых затрыманых з азербайджанскімі пашпартамі пад падпіску аб нявыездзе, паведаміў канал «Спутнік».

Раней былі апублікаваныя кадры іх затрымання — на некаторых супрацоўніках «Спутніка» былі відаць сляды збіцця.

У Екацярынбургу 27 чэрвеня 2025 года расійскія сілавікі затрымалі больш за 50 чалавек, пераважна выхадцаў з Азербайджана.

Паводле Следчага камітэта РФ, аперацыя была звязаная з расследаваннем забойства 2001 года бізнэмена Юніса Пашаева каля кафэ «Каспій», якое належала сям’і Сафаравых, а таксама іншых злачынстваў 2010—2011 гадоў.

У выніку затрыманняў 27 чэрвеня загінулі браты Зіядзін і Гусэйн Сафаравы. 

Згодна з заключэннем азербайджанскай экспертызы, пры вонкавым і ўнутраным аглядзе цел былі выяўлены шматлікія траўмы.

«Ніводзін з братоў не быў забіты вострым прадметам або агнястрэльнай зброяй, былі нанесеныя ўдары тупым прадметам», — удакладніў Гасанаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула