БЕЛ Ł РУС

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы

4.07.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Ноччу 4 ліпеня Расія здзейсніла чарговую масавую паветраную атаку на Украіну. У яе эпіцэнтры апынуўся Кіеў, там пацярпелі некалькі раёнаў. 

Пачынаючы з вечара чацвярга ў паветранай прасторы Украіны пачалі фіксаваць вялікую колькасць ударных дронаў. Ноччу расіяне запусцілі некалькі балістычных ракет. У выніку абстрэлу зафіксаваныя масавыя пажары, таксама ёсць як мінімум 23 пацярпелых.

У Саламянскім раёне дрон ударыў па пяціпавярховым жылым доме — там знішчаныя кватэры на другім і трэцім паверхах. Ёсць пагроза абрынання. 

Фота: РБК-Украіна

Вялікі пажар зафіксаваны ў раёне аэрапорта «Жуляны». Там знаходзяцца пазіцыі сістэмы СПА Patriot. 

Праз наступствы абстрэлу ва ўкраінскай сталіцы перекрылі некаторыя вуліцы, праз гэта ў Кіеве ўзніклі заторы. Таксама праз шматлікія пажары ў горадзе зафіксаванае пагаршэнне якасці паветра. Жыхарам не рэкамендуюць адчыняць вокны і выходзіць на вуліцу без пэўнай патрэбы. 

Усяго Паветраныя сілы Украіны зафіксавалі 550 паветраных цэляў: 539 беспілотнікаў і 11 ракет. УСУ ўдалося збіць 268 дронаў, а таксама 2 ракеты «Іскандэр-К». Яшчэ 208 «шахедаў» лакацыйнай страчаныя і сваіх мэт не дасяглі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула