БЕЛ Ł РУС

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім

4.07.2025 / 11:35

Nashaniva.com

Пад этыкеткай «Мінска» працягваюць прадаваць матацыклы, якія збіраюць у Кітаі.

Чытач Tochka.by атрымаў ільготны крэдыт «На родныя тавары», каб купіць беларускі матацыкл «Мінск». Але ў тэхпашпарце транспартнага сродка краінай паходжання аказаўся пазначаны Кітай.

На «Матавела» журналістам растлумачылі, што розныя партыі матацыклаў маюць розны ўзровень лакалізацыі. Іх могуць пастаўляць адразу сабранымі з Кітая, альбо збіраць у Мінску. 

Крэдыт «На родныя тавары» выдаецца на пакупку беларускай прадукцыі пад 4% гадавых. Аднак, калі ў дакументах краінай паходжання тавара ўказаная не Беларусь, банк мае права адмовіць у выдачы крэдытаў. 

У жніўні 2022 года Аляксандр Лукашэнка зладзіў разнос на «Мотавела», калі яму пад выглядам беларускага матацыкла паказалі французскі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула