БЕЛ Ł РУС

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў

4.07.2025 / 20:0

Nashaniva.com

Аляксандр Кныровіч лічыць, што паднімаць дыяспару на акцыі і здымаць ролікі пра тое, як там у Беларусі, бессэнсоўна.

Аляксандр Кныровіч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч даў Сяргею Ціханоўскаму параду, што трэба рабіць, каб вызваліць палітвязняў.

Кныровіч напісаў у фэйсбуку, што Ціханоўскаму трэба ў ЗША.

«Сёння ключ ад дзвярэй беларускіх турмаў ляжыць там. І калі гэта яго «першая мэта» — дык яму туды. У мясцовыя, у першую чаргу рэспубліканскія (тыя, што падтрымліваюць Трампа) СМІ.

Гэтую думку публічна выказаў мой таварыш па фракцыі Вадзім Пракоп’еў, і гэта той рэдкі выпадак, калі я з ім цалкам згодны», — піша Кныровіч.

Ён лічыць, што Ціханоўскаму цяпер бессэнсоўна падымаць беларускую дыяспару на акцыі, самастойна здымаць ролікі пра тое, «як там у Беларусі», і сустракацца з еўрапейскімі палітыкамі, якія вельмі добра ведаюць Лукашэнку. Няма сэнсу і ў тым, каб прасіць беларускія СМІ звярнуцца да Трампа.

«У сілах Сяргея, у гэты вельмі кароткі перыяд пазнавальнасці ў ЗША, паспрабаваць стаць тым трыгерам, які зверне ўвагу прэзідэнта ЗША на магчымасць «лёгкіх перамог» у Беларусі, зрабіць тэму беларускіх палітвязняў заўважнай ТАМ.

Для гэтага, вядома, трэба яшчэ сур’ёзна падумаць, якое пасланне мусіць быць закладзенае ў такую публічную актыўнасць», — адзначае Кныровіч.

На яго думку, такі шанец толькі тэарэтычны. Але іншых, мяркуе Кныровіч, проста цяпер і не засталося.

Чытайце таксама:

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

Карпаў Ціханоўскаму: Давайце для пачатку пазнаёмімся, а пасля ўжо пасварымся

Каментары да артыкула