БЕЛ Ł РУС

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец

5.07.2025 / 7:2

Nashaniva.com

Ратавальнікі лічаць прычынай смерці траўму хрыбетніка.

4 ліпеня ў Барысаве на рацэ Бярэзіна загінуў 18-гадовы хлопец.

Папярэдняя прычына гібелі — траўма пазваночніка, атрыманая ў выніку скачка ў ваду.

Глыбіня Бярэзіны ў месцы, дзе яго дасталі з вады ратавальнікі — 1,8 метра. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць хлопца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула