БЕЛ Ł РУС

Памёр Андрэй Бардухаеў-Арол

5.07.2025 / 9:2

Nashaniva.com

49-гадовы акцёр быў стваральнікам інклюзіўнага Тым Тэатра ў Гомелі, але пасля рэпрэсій быў вымушаны з'ехаць у Варшаву.

Андрэй Бардухаеў-Арол

Пра смерць беларускага акцёра Андрэя Бардухаева-Арла паведамілі ў сацсетках яго сябры.

«Доўгі час Андрэй і яго сям’я амаль нікому не распавядалі пра хваробу, спадзеючыся справіцца самастойна і калісьці падзяліцца радаснай навіной пра перамогу над цяжкім дыягназам. На жаль, цуд не адбыўся…», — напісаў купалавец Ігар Сігоў.

Андрэй Бардухаеў-Арол і яго жонка Алеся стварылі ўнікальны інклюзіўны Тым Тэатр у Гомелі, дзе рабілі спектаклі для слабавідушчых гледачоў.

За сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у пратэстах 2020 года Андрэй і Алеся сутыкнуліся з ціскам, у выніку чаго ім прыйшлося пакінуць Беларусь і пераехаць у Варшаву.

Яго апошняя роля была роля Пісьменніка ў спектаклі «Ордэн Белай Мышы» па творы Уладзіміра Арлова. Ён выходзіў на сцэну ўжо анкалагічна хворым, расказалі сябры акцёра.

Дапамагчы сям'і Бардухаева-Арла можна па наступных рэквізітах:

Нумар для пераводу (BLIK): +48796525441 

Нумар рахунку: PL 83 1020 1042 0000 8002 0457 5355

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула