БЕЛ Ł РУС

Германія страціла першае месца ў Еўрасаюзе па папулярнасці сярод бежанцаў

5.07.2025 / 11:7

Nashaniva.com

Ахвотных застацца ў Іспаніі і Францыі цяпер больш.

Бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн у Берліне — адна з найбольш знакамітых вуліц у свеце. Фота: Wikimedia commons

Колькасць запытаў на прадастаўленне прытулку ў Германіі за студзень-чэрвень 2025 года склала 65 495. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў канфідэнцыйнай справаздачы Еўракамісіі, пра якую паведамляе газета Welt.

Цяпер Германія займае трэцяе месца сярод еўрапейскіх краін па колькасці хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку, саступаючы Іспаніі (76 020) і Францыі (75 428).

Самыя нізкія паказчыкі зарэгістраваныя ў Венгрыі (47), Славакіі (84) і Літве (152).

Агульная колькасць тых, хто просіць прытулку ў Еўрапейскім Саюзе, а таксама ў Нарвегіі і Швейцарыі, склала 388 299 чалавек за першае паўгоддзе. Сярод іх большая частка прыбыла з Венесуэлы (48 413), Афганістана (41 127) і Сірыі (23 307).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула