БЕЛ Ł РУС

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

5.07.2025 / 12:52

Nashaniva.com

Разрад спрайта можа дасягаць вышыні 50 кіламетраў.

Спрайт. Фота: @Astro_Ayers

Астранаўтка NASA Ніколь Аерс апублікавала ў твітары фота рэдкай прыроднай з'явы — разраду маланкі ў верхніх пластах атмасферы, так званага спрайта.

Яна патлумачыла, што зрабіла здымак, калі станцыя пралятала над тэрыторыямі ЗША і Мексікі.

Спрайт — адзін з самых рэдкіх тыпаў маланак, якія фарміруюцца ў верхніх пластах атмасферы Зямлі. Разрад распаўсюджваецца ў процілеглы ад паверхні планеты бок з хуткасцю да 140 кіламетраў за секунду і можа дасягаць вышыні 50 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула