БЕЛ Ł РУС

Прадавачка будаўнічай крамы ў Драгічыне забірала грошы за прададзеныя тавары сабе. Набрала 130 тысяч рублёў

5.07.2025 / 13:20

Nashaniva.com

Жанчыне пагражае да 12 гадоў.

У Драгічыне 46-гадовая прадавачка будаўнічай крамы некалькі гадоў праводзіла міма касы грошы. Яна прадавала тавар, але наяўныя, атрыманыя ад пакупнікоў, забірала сабе, каб траціць на ўласныя патрэбы.

Як паведамляе міліцыя, шкода склала каля 130 тысяч рублёў.

Заведзена крымінальная справа за прысваенне ў асабліва буйным памеры. Фігурантцы пагражае да 12 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула