БЕЛ Ł РУС

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў

5.07.2025 / 13:35

Nashaniva.com

«Я хачу паехаць у Беларусь, але не ў турму, а на свабоду», — піша Мантас Данелюс, які перадаваў інфармацыю КДБ.

Мантас Данелюс. Фота з яго фэйсбука

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс, які атрымаў турэмны тэрмін за тое, што з 2022 года збіраў інфармацыю для беларускіх спецслужбаў і перадаваў звесткі прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, хоча, каб яго абмянялі на літоўскіх грамадзян, зняволеных у Беларусі.

Ён звярнуўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і Літоўскай турэмнай службы з такой просьбай, аднак улады рэкамендавалі яму звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі, якое адказвае за вырашэнне падобных пытанняў.

«Я хачу паехаць у Беларусь, але не ў турму, а на свабоду, то-бок каб мяне абмянялі на літоўскіх грамадзян, асуджаных у Беларусі за шпіянаж на карысць Літвы: Алену Раманаўскене (6 гадоў), Андрэя Кобеля (9 гадоў) ці вялікую групу прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай, якія сядзяць у беларускіх турмах і ўсё яшчэ чакаюць магчымасці прыехаць у Літву, якую яны лічаць зямлёй абяцанай», — напісаў Данелюс у лісце журналісту Elta.

Алена Раманаўскене і Андрэй Кобель працавалі ў санаторыі «Беларусь». Беларусь лічыць, што яны былі завербаваныя літоўскімі спецслужбамі і неаднаразова прадастаўлялі інфармацыю пра гасцей санаторыя, у тым ліку пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс прысуджаны да 9 гадоў турмы за шпіянаж на карысць Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула