БЕЛ Ł РУС

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў

5.07.2025 / 18:16

Nashaniva.com

У 2021 годзе Андрэя Загорскага жорстка затрымліваў ГУБАЗіК за актывізм у Новай Баравой.

Андрэй Загорскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Андрэю Загорскаму 37 гадоў. Ён родам з Докшыцаў. Пасля школы ў 2006 паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Загорскі вучыўся на адным з самых прэстыжных айцішных факультэтаў Беларусі — камп'ютарных сістэм і сетак, па спецыяльнасці «вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі». Прапісаны ў Копішчы — фармальна гэта Мінскі раён, але па сутнасці амаль Мінск.

Падчас вучобы Андрэй пачаў працаваць у EPAM. Мяркуючы па Linkedin, ён апошнім часам працаваў на пасадзе Lead Software Engineer — кіраваў часткай каманды распрацоўкі на праекце. Невядома, жыў ён апошнім часам у Беларусі ці не.

Вядома, што ён шмат падарожнічаў. Вось, напрыклад, ягонае фота з Таронта на фоне CN Tower.

Андрэй Загорскі ў 2021 годзе. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Упершыню яго затрымліваў ГУБАЗіК у сакавіку 2021 года. Загорскі быў мадэратарам чата «Новая Баравая 98%». У яго дома знайшлі 1500 улётак і канфіскавалі тэлефон.

Што з ім адбывалася далей — невядома. Але канчаткова яго затрымалі ці ў канцы 2024 года, ці ў пачатку 2025 года.

Андрэя Загорскага асудзілі да калоніі па двух артыкулах — ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яму пагражала да ад 2 да 8 гадоў калоніі, але прысуд і сутнасць абвінавачання невядомыя.

Чытайце таксама:

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Каментары да артыкула