БЕЛ Ł РУС

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь

5.07.2025 / 18:23

Nashaniva.com

«Як прыгожа. Ён набліжаецца да мяне», — зняў мужчына відэа незадоўга да гэтага.

Фота тут і далей: Omar Farang Zin / Facebook

У Румыніі мядзведзь насмерць разарваў матацыкліста пасля таго, як мужчына зрабіў сэлфі з яго дзіцем.

49-гадовы італьянскі турыст Амар Фаран Зін ехаў на матацыкле па Карпацкіх гарах у цэнтральным рэгіёне Арджэш, калі на яго напаў мядзведзь і пацягнуў яго цела ў яр, піша Daily Mail.

Усяго за дзень да трагічнага інцыдэнту матацыкліст апублікаваў у Facebook серыю фатаграфій буйнога мядзведзя, які стаіць вельмі блізка да Амара. Ён таксама падзяліўся сэлфі, на якім ён пазіруе з медзведзянём.

На асобным відэа, знятым Амарам, відаць, як ён едзе на матацыкле міма мядзведзя, які прымасціўся на абочыне дарогі. Чуваць, як ён кажа пра мядзведзя: «Як прыгожа. Ён набліжаецца да мяне».

Пра здарэнне паведамілі іншыя турысты. Амара нібыта бачылі, калі ён спрабаваў пакарміць мядзведзя ў раёне, дзе былі ўсталяваныя знакі аб забароне на гэта. Пасля паліцыя знайшла цела мужчыны.

Па даных італьянскіх СМІ, Амар, аматар падарожжаў, незадоўга да сваёй смерці працаваў у міланскім аэрапорце Мальпенса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула