БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

5.07.2025 / 23:53

Nashaniva.com

Гэтая 27-гадовая фаварытка перыядычна з'яўляецца ў яго кампаніі апошнія чатыры гады.

Аляксандр Лукашэнка з Колем і Уладленай Зайцавай. Фота: БелТА

У Александрыі (Шклоўскі раён), на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі, традыцыйна правялі канцэрт на Купалле.

Лукашэнка пасля свайго выступлення сеў у глядацкія рады. Па правую руку ад 70-гадовага палітыка быў малодшы сын Мікалай, па левую — 27-гадовая Уладлена Зайцава.

Зайцава — былая супрацоўніца мытні, удзельніца «Міс Беларусь — 2021». Дзяўчына не раз суправаджала Лукашэнку. Яна танцавала з ім на навагодніх балях у 2021 і 2023 гадах, была з ім на балі выпускнікоў, а таксама ўжо ездзіла з ім на Купалле ў Александрыю.

Побач з Лукашэнкам сядзелі таксама топ-чыноўнікі — віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч, кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты і яго першы намеснік Уладзімір Пярцоў.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі і дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Дар'я Шманай. Фота: БелТА

Чытайце таксама:

На навагоднім балі Лукашэнка пасадзіў побач з сабой афіцэра

Спявае ў караоке, снедае ў Драздах. Чым займаецца ў вольны час фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Каментары да артыкула